МІ́НСКІ ПАЛІГРАФІ́ЧНЫ КАМБІНА́Т, Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я.Коласа. Буд-ва пачата ў 1953 у Мінску. У 1956 выпусціў першую кнігу. З 1981 у складзе вытв.паліграф. аб’яднання імя Я.Коласа. Кааперуецца з Мінскай фабрыкай каляровага друку. Тыраж выпушчаных кніг і брашур больш за 30 млн.экз. (1997). Асн. прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
Да арт.Мінскі паліграфічны камбінат. Пераплётны цэх.